ПЕРШАЯ ГУЛЬНЯ АД ЛЮСТЭРКА!
Вы можаце даслаць нам 1,5% сваіх польскіх падаткаў
Беларусы на вайне
  1. Спецпасланнік Трампа па Беларусі Коўл прыехаў у Мінск на перамовы з Лукашэнкам
  2. США снимают санкции, Минск отпускает 250 политзаключенных. Аналитики — об итогах переговоров посланника Трампа с Лукашенко
  3. ЗША здымаюць санкцыі з «Белінвестбанка», Банка развіцця і Міністэрства фінансаў
  4. Крымінальную справу завялі на беларуса, які заявіў, што сілавікі «трасуць» ягоную сям'ю праз лайк, пастаўлены дзесяць гадоў таму
  5. Спецпасланнік Трампа Коўл апублікаваў першае фота вызваленых палітвязняў
  6. У Мінпрацы прыгразілі «адміністратыўкай», а ў некаторых выпадках — наогул «крыміналкай». Хто і за што можа атрымаць такое пакаранне
  7. Мужчына атрымаў пераводы з-за мяжы — пра гэта даведаліся падаткавікі і прыйшлі з прэтэнзіямі. Быў суд, дзе стала вядома, хто «зліў» інфармацыю
  8. «Не ведала, што беларусы нас так ненавідзяць». Расіяне масава вырашылі пераехаць у Беларусь і здзівіліся рэакцыі
  9. «Вонь стоит такая, что задыхаюсь». Житель Вилейки завел хобби, от которого страдают соседи, — чиновники «делают вид, что не понимают»
  10. Вьетнамец спустился в метро Минска и удивился одной общей черте всех пассажиров
  11. У Беларусі паспрабуюць угнойваць глебу соллю паводле задумы Лукашэнкі. Навуковец папярэджваў пра пагрозу гэтай тэхналогіі для экалогіі і здароўя
  12. «Белавія» плануе летам павялічыць колькасць рэйсаў у курортную краіну, папулярнасць якой у беларусаў расце з кожным годам
  13. «Просяць дапамогі». Работнікаў буйнога завода часова пераводзяць на МАЗ — даведаліся, што адбываецца
  14. Вызваленыя 250 палітвязняў
  15. «Умертвляют, типа, по естественным причинам». Статкевич предположил, что у него в колонии намеренно вызвали инсульт
  16. З Расіі прыйшла навіна пра валюту. Расказваем, як гэта можа ўдарыць па беларускім рублі
  17. Прыдумаў «Жыве Беларусь» і выступаў супраць расійскай агрэсіі. Чаму яго імя ў нашай краіне вядомае кожнаму — тлумачым у 5 пунктах
Читать по-русски


Гурт VOLSKI 26 верасня афіцыйна абвясціў старт працы над новым музычным альбомам «Лісты палітвязням». Гэта больш чым проста песні — гэта грамадска-музычны праект, які ствараецца сумесна з беларускімі ініцыятывамі Палітвязынка і Дэсыдэнтбай, паведаміў гурт.

Фото: Дарья Каляда
Фото: Дарья Каляда

У альбоме плануецца 12 твораў пад назвамі тыпу «Ліст № 1…», «Ліст № 2…». Аўтары праекта з ліку музыкаў і ініцыятыў, якія ўздымаюць праблемы палітвязняў, заклікаюць пісаць лісты палітычным зняволеным рэгулярна, нягледзячы на цяжкасці. Гэта праява салідарнасці, якая дае агромністую сілу як нашым героям, так і беларускаму грамадству агулам.

«Мы маем усведамленне, што такі музычны праект неабходны, бо людзі забываюцца на палітзняволеных. Маўляў, сядзяць там — ну і сядзяць. Казалі раней, калі саджалі на тры гады: ой, да не адседзяць яны гэты тэрмін… Але людзі ўжо адседзелі і выйшлі. І з былымі палітвязнямі трэба размаўляць пра гэта», — сказаў аўтар песень і лідэр гурта Лявон Вольскі.

Для ХХI стагоддзя беспрэцэндэнтная сітуацыя ў краіне, якая знаходзіцца ў цэнтры Еўропы, лічыць музыка. А каб рэпрэсіі не паўтараліся, пра гэта мусіць ведаць як мага больш людзей.

Творцы даўно планавалі гэтую грамадска-музычную кампанію, некаторыя напрацоўкі песень ўжо ёсць. А цяпер адбываецца выхад з ценю. «Я мушу пра гэта сказаць афіцыйна, каб не было дарогі назад», — зазначыў Лявон Вольскі.